«Крыўя» у Віцебску і Магілёве
kryviec - 
11 і 13 сакавіка Цэнтр этнакасмалёгіі „KRYŬJA” запрашае на прэзэнтацыю альманаха DRUVIS у Віцебску і Магілёве. У прэзэнтацыі возьмуць удзел філёсаф Аляксей Дзермант і Тодар Кашкурэвіч - этнакультуроляг, музыка, адзін з тых, хто стаяў ля пачаткаў адраджэньня дударскай традыцыі.
Тэмы, якія будуць абмяркоўвацца на прэзэнтацыі: этнагэнэз беларусаў, балцкі субстрат, этнічная рэлігія беларусаў, Крывія і Літва як асновы беларускай ідэнтычнасьці, традыцыйная культура і яе пэрспэктывы ў сучаснасьці.
Віцебск — 11 сакавіка (чацьвер), Цэнтар народных рамёстваў і мастацтваў "Задзвіньне" (вул. Чайкоўскага, 5). Пачатак у 18.00.
Магілёў — 13 сакавіка (субота), чытальная зала Магілёўскай гарадской бібліятэкі (вул. Першамайская, 30) . Пачатак у 15.00.
Кошт кожнага нумара альманаху DRUVIS — 30 тыс. рублёў.
Цалкам тут
2010-03-09
Камэнтары і заўвагіУвага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды. |






